Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 снежня 2017, 09:00

Беларусь удзяляе вялікую ўвагу пашырэнню сувязей з Фінляндыяй - Лукашэнка

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Фінляндыі Саўлі Нііністэ і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - 100-й гадавінай абвяшчэння незалежнасці Фінляндскай Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларусь высока ацэньвае вопыт Фінляндыі ў эканамічнай, інавацыйнай, сацыяльнай і іншых галінах і ўдзяляе вялікую ўвагу пашырэнню сувязей з вашай краінай", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што канструктыўныя міждзяржаўныя адносіны з'яўляюцца асновай для ўмацавання беларуска-фінляндскага гандлёвага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, падтрымкі рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі