Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 кастрычніка 2017, 14:07

Беларусь супраць умяшання ва ўнутраныя справы Венесуэлы і любой дзяржавы - Лукашэнка

5 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь супраць умяшання ва ўнутраныя справы Венесуэлы і любой дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Венесуэла цяпер адчувае моцны націск звонку. "Дайшло да адкрытых пагроз ваеннага ўмяшання ў гэту суверэнную краіну. Хачу падкрэсліць, што мы катэгарычна супраць усялякай агрэсіі, хаосу і беспарадкаў, супраць умяшання ва ўнутраныя справы Венесуэлы і любой дзяржавы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь выступае за вырашэнне канфліктаў мірным шляхам. "Нельга навязваць краінам розныя каляровыя рэвалюцыі, гэты час праходзіць. Спробы навязаць Венесуэле свае прыярытэты і ажыццявіць каляровую рэвалюцыю, як мы бачым, праваліліся. Венесуэльцы самі разбяруцца, што ім рабіць ва ўласнай краіне, таму што для кожнага чалавека, незалежна ад яго палітычных поглядаў, інтарэсы роднай краіны, мір і парадак у ёй вышэй за ўсё", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што прымаемыя супраць Венесуэлы санкцыі з боку пэўных геапалітычных сіл, бесперспектыўныя і шкодныя. У тым ліку для тых, хто іх уводзіць.

"Венесуэльцы заўсёды могуць разлічваць на падтрымку дружалюбнай Беларусі. Наш курс застаецца ранейшым: мы будзем рабіць усё для таго, каб у вас было нармальнае жыццё", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік беларускай дзяржавы перакананы, што візіт Нікаласа Мадуры паслужыць умацаванню двухбаковага супрацоўніцтва. "Мы зацікаўлены ў канструктыўнай рабоце, гатовы да адкрытага дыялогу. І на гэтым шляху мы зробім шмат што, гэта я магу гарантаваць", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі