Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь разлічвае на паглыбленне супрацоўніцтва з Асацыяцыяй нацыянальных алімпійскіх камітэтаў

Прэзідэнт 05.12.2017 | 13:06

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на далейшае паглыбленне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Асацыяцыяй нацыянальных алімпійскіх камітэтаў (АНАК) ва ўсіх сферах. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў 5 снежня на сустрэчы з Прэзідэнтам Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў шэйхам Ахмадам аль-Фахадам аль-Сабахам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тэма спорту вострая сёння асабліва. Вы як член МАК шмат што можаце расказаць, і мы пагаворым аб спорце. Я вам удзячны, што вы знайшлі час пабываць у нас у Беларусі. Думаю, гэта не апошняя наша сустрэча, і вы часцей будзеце бываць у нас", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні далейшага павышэння ролі Асацыяцыі ў міжнародным алімпійскім руху. Прэзідэнт Беларусі пацвердзіў паслядоўную пазіцыю аб тым, што АНАК можа адыгрываць больш значную ролю ў прыняцці рашэнняў у алімпійскай сям'і.

Аляксандр Лукашэнка і шэйх Ахмад аль-Фахад аль-Сабах таксама абмеркавалі тэматыку зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года, падрыхтоўку да ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія Беларусь прыме ў 2019 годзе, правядзенне іншых міжнародных спартыўных спаборніцтваў.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што Беларусь даказала здольнасць арганізоўваць мерапрыемствы сусветнага ўзроўню, і адзначыў магчымасць АНАК быць больш глыбока ўключанай у працэс падрыхтоўкі і правядзення Еўрапейскіх гульняў.

У сваю чаргу Ахмад аль-Фахад аль-Сабах адзначыў, што рады чарговай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і магчымасці пабываць у Беларусі. Ён таксама выказаў словы ўдзячнасці за актыўны ўдзел беларускай дэлегацыі ў праведзенай нядаўна ў Празе Генеральнай асамблеі Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. "Гэта было вельмі паспяховае мерапрыемства", - дадаў Прэзідэнт АНАК.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як траціць грошы беларуская сям'я У студзені-верасні 2017 года грашовыя расходы адной дамашняй гаспадаркі склалі Br965,2 у месяц. Br226,7 прыпадае на ўклады, падаткі, узносы і расходы на асабістую падсобную гаспадарку.