Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 чэрвеня 2019, 11:18

Беларусь разлічвае на далейшае паглыбленне міждзяржаўнага дыялогу з Партугаліяй - Лукашэнка

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Партугальскай Рэспублікі Марсэла Рэбела ды Созу з нацыянальным святам - Днём Партугаліі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў паслядоўнае развіццё беларуска-партугальскага супрацоўніцтва ў разнастайных галінах.

"Спадзяюся на далейшае паглыбленне міждзяржаўнага дыялогу і павышэнне ўзроўню двухбаковых кантактаў з мэтай працвітання абедзвюх дзяржаў, умацавання стабільнасці і бяспекі ў Еўрапейскім рэгіёне", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі