Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 чэрвеня 2017, 16:14

Беларусь разглядае В'етнам як плацдарм для замацавання ў Паўднёва-Усходняй Азіі

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разглядае В'етнам як плацдарм для замацавання ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час адкрыцця Беларуска-в'етнамскага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сур'ёзна разглядаем В'етнам як плацдарм для нашага замацавання ў Паўднёва-Усходняй Азіі і сумеснага выхаду з вырабленай прадукцыяй і паслугамі ў краіны АСЕАН", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да бізнес-супольнасці.

Для больш цеснага ўзаемадзеяння паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і бізнес-асацыяцыямі В'етнама Прэзідэнт прапанаваў падумаць над стварэннем сумеснага дзелавога савета для штодзённай арганізацыйнай і практычнай работы.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў удзельнікам форуму рэзультатыўнай работы, плённых перагавораў і паспяховых камерцыйных дамоўленасцей.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі амаль 200 чалавек, палавіна з якіх - прадстаўнікі дзелавых колаў В'етнама. У час форуму беларускі бок прэзентаваў экспартны і прамысловы патэнцыял з адлюстраваннем існуючых магчымасцей для бізнесу ў кантэксце пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж дзяржавамі - членамі ЕАЭС і В'етнамам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі