Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 чэрвеня 2018, 14:20

Беларусь прыцягне пазыку ЕБРР да 5 млн еўра на будаўніцтва палігона цвёрдых адходаў

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прыцягне ў 2018-2021 гадах пазыку Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця да 5 млн еўра тэрмінам на 15 гадоў для будаўніцтва новага рэгіянальнага палігона цвёрдых камунальных адходаў і мадэрнізацыі сістэм збору адходаў у Пухавіцкім і Чэрвеньскім раёнах. Адпаведны ўказ нумар 217 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам адобраны праект крэдытнага пагаднення паміж Беларуссю і ЕБРР у якасці асновы для правядзення перагавораў.

Міністэрства замежных спраў упаўнаважана на іх правядзенне і падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

Савету Міністраў даручана забяспечваць пагашэнне і абслугоўванне пазыкі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ва ўстаноўленыя тэрміны і кантраляваць мэтавае выкарыстанне сродкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі