Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лістапада 2019, 13:52

Беларусь ніколі нікому не пагражала і не будзе - Лукашэнка

17 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь ніколі нікому не пагражала і не будзе. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на выбарчым участку журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Натаўцы і Захад ацэньваюць як самую ў СНД мабільную, дысцыплінаваную, баяздольную армію (беларускую. - Заўвага БЕЛТА), - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Расія перасягае нас па аб'ёме і па ядзернай зброі. А самымі баяздольнымі, я чытаю іх меркаванні, яны ацэньваюць нас".

"Але мы ніколі нікому не пагражалі і ніколі не будзем пагражаць. З нашай тэрыторыі пагроз ніколі не будзе. Толькі ў адказ і адэкватныя, сіметрычныя, але калі далёка зойдуць, і асіметрычныя адказы на іх дзеянні", - заявіў Прэзідэнт Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі