Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 14:04

Беларусь можа абараніць свой суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць - Прэзідэнт

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь можа абараніць свой суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць, заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што мы здольны абараніць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць нашай краіны, мір і парадак у дзяржаве", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Так, паводле яго слоў, за апошнія гады прыняты меры па забеспячэнні пагранічнай бяспекі краіны. "Тым больш нас абстаноўка, на жаль, да гэтага прымушае, асабліва на паўднёвых рубяжах нашай Айчыны, ды і на захадзе таксама", - заўважыў Прэзідэнт. Рэалізуецца комплекс мерапрыемстваў па ўдасканаленні сістэмы аховы дзяржаўных рубяжоў, у першую чаргу - на паўднёвым напрамку. Выстаўлены новыя падраздзяленні, ствараецца інтэграваная сістэма аховы граніцы, укараняюцца сучасныя ўзоры ўзбраення і тэхнікі.

"Створаная сістэма - гэта эфектыўны шчыт на шляху тэрарызму, наркатрафіка і нелегальнай міграцыі, - упэўнены беларускі лідар. - Не менш важнай дзяржаўнай задачай з'яўляюцца абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, барацьба са злачыннасцю. Праваахоўнымі органамі адзначаецца ўстойлівая тэндэнцыя да зніжэння яе ўзроўню. Мы вядзём жорсткую барацьбу з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў, павышаецца рэзультатыўнасць у сферы процідзеяння гандлю людзьмі".

Акрамя іншага, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на штогадовае скарачэнне ўзроўню дарожна-транспартнага траўматызму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі