Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 верасня 2018, 13:44

Беларусь і Узбекістан падпісалі 16 дакументаў па выніках перагавораў Лукашэнкі і Мірзіёева

13 верасня, Ташкент /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан падпісалі 16 дакументаў па выніках перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ключавыя дамоўленасці адлюстраваны ў міжурадавым дагаворы аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве на 2019-2023 гады. Гэта комплексны дакумент, які датычыцца развіцця ўзаемадзеяння ў самых розных галінах.

Дагавор аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве заключылі акадэміі навук абедзвюх краін. Міністэрствы замежных спраў Беларусі і Узбекістана падпісалі праграму кансультацый на 2019-2020 гады. Па выніках перагавораў бакі таксама аформілі пратакол аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у міжурадавае пагадненне аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 22 снежня 1994 года.

Большасць падпісаных дакументаў - гэта пагадненні аб развіцці супрацоўніцтва паміж рознымі міністэрствамі і дзяржорганамі. З беларускага боку з профільнымі ведамствамі Узбекістана іх заключылі дзяржкамітэты па маёмасці і судовых экспертыз, міністэрствы аховы здароўя, культуры, адукацыі, сельскай гаспадаркі і харчавання.

Таксама падпісана некалькі міжурадавых пагадненняў аб супрацоўніцтве: у галінах навукі і тэхналогій, аховы аб'ектаў прамысловай уласнасці, аб узаемнай дапамозе ў мытных справах, аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю, аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў прынялі сумесную заяву. У ёй кіраўнікі дзяржаў выказалі сваё задавальненне паступальным нарошчваннем двухбаковага супрацоўніцтва і ўпэўненасць у тым, што рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцей і падпісаных дакументаў будзе садзейнічаць далейшаму развіццю традыцыйна дружалюбных адносін паміж краінамі і іх вываду на якасна новы ўзровень.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі