Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 мая 2016, 13:53

Беларусь і Туркменістан сумесна рэалізуюць праект па стварэнні беспілотных авіяцыйных комплексаў

11 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Туркменістан сумесна рэалізуюць высокатэхналагічны праект стварэння на туркменскай тэрыторыі беспілотных авіяцыйных комплексаў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы краіны дасягнулі адчувальных поспехаў у навукова-тэхнічным узаемадзеянні. Сумесна рэалізуецца высокатэхналагічны праект стварэння ў Туркменістане беспілотных авіяцыйных комплексаў. Прапануем развіваць гэты напрамак", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, што ў час беларускай Нацыянальнай выстаўкі ў Ашхабадзе ў снежні 2015 года была прадэманстравана новая лінейка мадэлей лятальных апаратаў такога тыпу.

На думку Прэзідэнта, перспектыўным рэзервам навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва застаюцца пакуль незадзейнічаныя ў поўнай меры сумесныя праекты ў сферы камп'ютарных тэхналогій. Беларускія ІТ-кампаніі гатовы прадаўжаць укараненне сучасных тэхналогій у розныя галіны. Размова ідзе аб сістэмах электроннага дакументаабароту, кантролю аплаты праезду ў гарадскім пасажырскім транспарце, інвентарызацыі жылога фонду Ашхабада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі