Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 сакавіка 2017, 12:32

Беларусь і Туркменістан пацвярджаюць гатоўнасць паглыбляць адносіны па розных напрамках

30 сакавіка, Ашхабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Туркменістан пацвярджаюць гатоўнасць да паглыблення адносін па розных напрамках. Аб гэтым гаворыцца ў прынятай па выніках перагавораў сумеснай заяве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі адзначылі высокую дынаміку міждзяржаўнага дыялогу і станоўча ацанілі рэалізацыю раней дасягнутых дамоўленасцей. Лідары краін пацвердзілі гатоўнасць паглыбляць двухбаковыя адносіны ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурна-гуманітарнай і іншых галінах.

Прэзідэнты падкрэслілі ўзаемнае імкненне садзейнічаць умацаванню міру і стабільнасці, устанаўленню клімату даверу і ўзаемаразумення на рэгіянальным і міжнародным узроўнях.

Улічваючы велізарны транзітна-транспартны патэнцыял дзвюх дзяржаў, Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў надаюць вялікае значэнне развіццю супрацоўніцтва ў транспартна-камунікацыйнай сферы. Закранаючы далейшае пашырэнне культурна-гуманітарных сувязей, бакі пацвердзілі неабходнасць сканцэнтраваць намаганні дзвюх краін на актывізацыі прыярытэтных напрамкаў узаемадзеяння ў сферы навукі, тэхналогій і тэхнікі, адукацыі.

Кіраўнікі дзяржаў высока ацанілі адкрыццё Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната па выпуску калійных угнаенняў, а таксама віталі ўрачыстае адкрыццё новага комплексу будынкаў пасольства Беларусі ў Туркменістане, што з'яўляецца пацвярджэннем доўгатэрміновага партнёрства паміж краінамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі