Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 снежня 2016, 10:40

Беларусь і Іркуцкая вобласць павінны знайсці рэзервы для нарошчвання ўзаемнага гандлю - Лукашэнка

6 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Іркуцкая вобласць Расіі павінны знайсці рэзервы для нарошчвання аб'ёмаў узаемнага гандлю. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Іркуцкай вобласці Сяргеем Леўчанкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2015 годзе нам удалося дасягнуць максімальных за апошнюю пяцігодку паказчыкаў тавараабароту, якія склалі $115 млн. Аднак у гэтым годзе адбылося значнае зніжэнне, гэтак жа як і паміж Расіяй і Беларуссю. Каб выправіць сітуацыю, нам, вядома, неабходна шукаць рэзервы для нарошчвання аб'ёмаў узаемнага гандлю. Эканоміка - гэта аснова любых адносін, таму, хочаш ці не хочаш, давядзецца знайсці гэтыя рэзервы. А яны ёсць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Для паспяховай рэалізацыі пастаўленых перад Іркуцкай вобласцю задач прапануецца больш актыўна выкарыстоўваць беларускія тавары і тэхналогіі.

"Лічу, што ёсць добрыя перспектывы для супрацоўніцтва па пастаўках вам кар'ернай, грузавой і іншай спецыяльнай тэхнікі, а таксама пагрузчыкаў для радовішчаў вугалю і іншых радовішчаў, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Акрамя таго, мы гатовы пастаўляць вам сельскагаспадарчую, пасажырскую, дарожна-будаўнічую тэхніку. Развіваць вытворчую кааперацыю, у тым ліку з прадпрыемствамі абаронна-прамысловага комплексу. Мы гатовы ствараць сумесныя прадпрыемствы на тэрыторыі вобласці і ісці тым шляхам, які пракладзены намі ўжо ў іншых рэгіёнах Расіі".

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Беларусь і Іркуцкая вобласць таксама павінны папрацаваць над пошукам узаемавыгадных сумесных праектаў у сельскай гаспадарцы. "Нашы аграрыі выводзяць высокапрадукцыйныя сарты бульбы і збожжавых. Ведаю, вы маеце патрэбу ў гэтым", - дадаў Прэзідэнт.

Нягледзячы на значную аддаленасць Іркуцкай вобласці, заўважыў кіраўнік дзяржавы, ёсць перспектывы супрацоўніцтва і ў будаўніцтве. "У вас вельмі амбіцыйныя задачы: вы плануеце будаваць жылля да 1,5 млн кв.м у год. Вопыт у Беларусі ёсць. У свой час мы былі паказальным будаўнічым комплексам. Мы гэта не разгубілі, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Перавага наша ў тым, што мы гатовы будаваць аб'екты пад ключ: ад праектавання да ўстаноўкі ўваходных дзвярэй".

У час цяперашняга візіту дэлегацыя Іркуцкай вобласці ўжо наведала сучасныя высокатэхналагічныя прадпрыемствы Беларусі, у тым ліку МАЗ, МТЗ, агракамбінат "Ждановічы".

"Калі вам спадабаюцца нейкія напрамкі нашага развіцця, мы гатовы не проста прыехаць і нешта зрабіць, а працаваць сумесна з вамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Лукашэнка: падзенне тавараабароту ў ЕАЭС негатыўна ўплывае на імідж інтэграцыйнага аб'яднанняЛукашэнка: падзенне тавараабароту ў ЕАЭС негатыўна ўплывае на імідж інтэграцыйнага аб
"Давайце рухацца ў напрамку, які быў зададзены хаця б у 2015 годзе, каб тавараабарот узрастаў не толькі паміж нашай рэспублікай і Іркуцкай вобласцю, але і паміж Беларуссю і Расіяй", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Іркуцкая вобласць прапануе Беларусі супрацоўнічаць у сельскай гаспадарцы, прамысловасці і лесаперапрацоўцыІркуцкая вобласць прапануе Беларусі супрацоўнічаць у сельскай гаспадарцы, прамысловасці і лесаперапрацоўцы
"Таму разам з міністрам ляснога комплексу мы да вас прыбылі, каб паглядзець сумесныя праекты па перапрацоўцы і здабычы лесу", - сказаў Сяргей Леўчанка.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі