Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 сакавіка 2018, 15:47

Беларусь і Індыя маюць намер пашыраць супрацоўніцтва

13 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Індыя маюць намер сумесна рэалізаваць усе дасягнутыя на вышэйшым узроўні дамоўленасці. Аб перспектывах іх ажыццяўлення ішла размова 13 сакавіка на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі ў Беларусі Панкаджам Саксенам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт выказаў меркаванне, што індыйскі дыпламат унёс значны ўклад ва ўмацаванне двухбаковых адносін і зрабіў шмат для таго, каб зблізіць дзве дзяржавы.

"Індыя для нас важная краіна, з якой мы хацелі б заўсёды падтрымліваць добрыя і цёплыя адносіны. У нас велізарны фундамент узаемаадносін, які пачынаецца яшчэ з савецкіх часоў дружбы, тады былі закладзены асновы нашых сувязей. Добра, што мы захавалі гэту дружбу і нашы добрыя адносіны", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

На яго думку, апошнім часам беларуска-індыйскі дыялог стаў больш інтэнсіўным. Важнымі з'яўляюцца абмены візітамі на вышэйшым узроўні, у час якіх удалося дабіцца важных дамоўленасцей, прызначаных пашырыць кантакты паміж Беларуссю і Індыяй. "Былі прапанаваны цікавыя варыянты для індыйскага бізнесу тут, у цэнтры Еўропы. Я хачу, каб вы перадалі кіраўніцтву Індыі, што мы будзем выконваць гэтыя дамоўленасці", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, Прэзідэнт пацвердзіў зацікаўленасць беларускага боку ў індыйскіх інвестыцыях. "Калі ў вас будзе такое жаданне, а мы вам прапаноўвалі ўжо, мы гатовы прадаставіць магчымасці і неабходныя прэферэнцыі для стварэння ў Беларусі індыйскага тэхналагічнага парка", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама лічыць важным стварэнне сумесных з Індыяй прадпрыемстваў для вытворчасці тавараў, у тым ліку машына- і сельгасбудавання. "Вы добра ведаеце нашы магчымасці. І тут у нас павінен быць сустрэчы рух - вы інвесціруеце і ў нас ствараеце СП, а мы ствараем у вас сумесныя прадпрыемствы, якія будуць выпускаць неабходную для вас прадукцыю, з далейшай перадачай вам тэхналогій", - прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.

У час сустрэчы размова ішла і аб пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва ў такіх галінах, як сельская гаспадарка, фармацэўтыка, а таксама ў рамках асаблівай эканамічнай зоны "Брэміна-Орша".

Пасол Індыі заўважыў, што ўрады дзвюх краін падтрымліваюць добрыя кантакты ў міжнародных арганізацыях, і індыйскі бок удзячны Беларусі за падтрымку на міжнародных пляцоўках. У цэлым высока ацэньваючы развіццё беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, пасол адзначыў: "У нас няма абсалютна ніякіх раздражняльнікаў у адносінах".

Дыпламат падкрэсліў, што перыяд яго дыпламатычнай місіі ў Мінску адзначаны важнейшымі для двухбаковых адносін падзеямі. У прыватнасці, гэта візіт Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2017 года ў Індыю. Візіт садзейнічаў дэталёвай прапрацоўцы новых праектаў і дамоўленасцей на вышэйшым узроўні. "Гэтыя дамоўленасці надалі новы імпульс беларуска-індыйскім сувязям, - упэўнены Панкадж Саксена. - Індыя прыхільная да рэалізацыі беларуска-індыйскіх дамоўленасцей на вышэйшым узроўні, дасягнутых у час візіту Прэзідэнта Беларусі ў Індыю". Ён таксама сказаў аб вялікіх дасягненнях у беларуска-індыйскім супрацоўніцтве за 25-гадовы перыяд дыпламатычных адносін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі