Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 мая 2017, 11:55

Беларусь гатова забяспечваць замежным краінам спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі канструктыўных ідэй

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова забяспечваць прадстаўнікам замежных краін спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі канструктыўных ідэй і прапаноў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ў гэтай зале прадстаўлены практычна ўсе рэгіёны свету. Запэўніваю, што Беларусь высока цэніць партнёрства з вашымі краінамі. Мы гатовы прымаць вас на ўсіх узроўнях і забяспечваць спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі канструктыўных ідэй і прапаноў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прымаючы даверчыя граматы ад пасла Украіны, кіраўнік дзяржавы сказаў, што беларусы здаўна жывуць у добрасуседстве з яе народам. "Нас аб'ядноўваюць шматвяковая гісторыя і падобная культура, а таксама цесныя эканамічныя сувязі. Прадаставіўшы мінскую перагаворную пляцоўку для ўрэгулявання сітуацыі ва ўсходняй Украіне, мы будзем рабіць усё неабходнае для аднаўлення там міру і спакою. У гэтым плане вы можаце на нас разлічваць", - заявіў беларускі лідар.

У духу дружбы і ўзаемаразумення Беларусь заўсёды выбудоўвала адносіны з Азербайджанам. Сумеснымі намаганнямі рэалізаваны шэраг буйных праектаў у галіне вытворчай кааперацыі. Аднак, упэўнены Аляксандр Лукашэнка, трэба максімальна выкарыстоўваць існуючы патэнцыял і рухацца далей у гэтым напрамку.

"Асаблівы інтарэс для нас уяўляе развіццё двухбаковага супрацоўніцтва з Арменіяй. Партнёрства ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза адкрывае новыя магчымасці для павелічэння нашага тавараабароту, дыверсіфікацыі паставак і наогул развіцця і ўмацавання нашых адносін", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў актывізацыю кантактаў на палітычным і гандлёва-эканамічным узроўнях з Бельгіяй. Беларусь гатова прадаўжаць рэалізацыю сумесных праектаў з гэтай краінай у лагістыцы, энергетыцы, хімічнай і харчовай прамысловасці, іншых сферах.

Звяртаючыся да пасла Грэцыі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок мае намер развіваць узаемавыгадныя сувязі з паўднёваеўрапейскай дзяржавай. "Значны патэнцыял для іх пашырэння ёсць у гандлёва-эканамічнай галіне. Для гэтага сумеснымі намаганнямі нам неабходна выпрацаваць доўгатэрміновыя механізмы і эфектыўныя інструменты супрацоўніцтва", - лічыць ён.

Канструктыўны характар маюць адносіны Беларусі і з Мальтыйскім Ордэнам. "Хачу выказаць словы ўдзячнасці за тую ролю, якую ён адыгрывае, удзельнічаючы ў рэалізацыі гуманітарных праектаў і праграм дапамогі ў нашай краіне. Глыбока перакананы, што ў гэтым напрамку мы знойдзем яшчэ нямала агульных інтарэсаў", - адзначыў Прэзідэнт.

У дзясятку асноўных эканамічных партнёраў Беларусі традыцыйна ўваходзяць Нідэрланды. Беларусь падтрымлівае рашэнне аб адкрыцці аддзялення пасольства гэтай краіны ў Мінску. На думку кіраўніка дзяржавы, больш блізкае знаёмства нідэрландскіх дыпламатаў з Беларуссю станоўча паўплывае на ўмацаванне дружалюбных сувязей.

Беларусь таксама зацікаўлена ў адкрытым і ўзаемапаважлівым дыялогу з Нарвегіяй - адным з буйнейшых імпарцёраў яе прадукцыі сярод скандынаўскіх краін. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным далейшае пашырэнне ўзаемнага гандлю.

З прыбыццём у Мінск пасла Дзяржавы Ізраіль Беларусь ускладае вялікія надзеі на каапераванне ў галіне высокіх тэхналогій, адукацыі, аховы здароўя, навукі і культуры. "Тут у нас з вамі дастаткова памочнікаў, паколькі многіх беларусаў і ізраільцян аб'яўдноўваюць цесныя, часам сямейныя вузы", - заявіў Прэзідэнт.

Вітаючы назначэнне новага пасла Ірана, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта краіна з'яўляецца важным партнёрам Беларусі ў Азіяцкім рэгіёне. Дасягнуты ўзровень нашых палітыка-дыпламатычных кантактаў павінен паслужыць арыенцірам для ўмацавання і пашырэння гандлёва-эканамічных сувязей. У гэтым напрамку краінам трэба будзе зрабіць нямала.

"Выбудоўваючы адносіны з Новай Зеландыяй, мы з задавальненнем падтрымаем любыя ініцыятывы з яе боку. У нашых агульных інтарэсах нарошчваць узаемны тавараабарот, устанаўліваць інвестыцыйныя і гуманітарныя кантакты. Беларусы і Беларусь да гэтага гатовы, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У супрацоўніцтве з Руандай мы бачым нерэалізаваныя магчымасці ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, адукацыі. Заўважу, што наша краіна гатова сёння сумесна з буйнейшымі банкамі Афрыканскага кантынента прадаставіць эфектыўныя механізмы фінансавай падтрымкі беларускага экспарту".

Пасля завяршэння цырымоніі Аляксандр Лукашэнка пажадаў паслам поспехаў у выкананні высокай дыпламатычнай місіі, а таксама цікавай і плённай работы на карысць дзяржаў і народаў.

Даверчыя граматы кіраўніку беларускай дзяржавы сёння ўручылі паслы Азербайджана, Ірана, Бельгіі, Нідэрландаў, Нарвегіі, Новай Зеландыі, Мальтыйскага Ордэна, Арменіі, Грэцыі, Руанды, Ізраіля, Украіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі