11 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь гатова ўдзельнічаць у рэалізацыі праграм па развіцці сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны Туркменістана, а таксама ў сумесным праектаванні інфраструктуры чыгунак. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь можа прапанаваць кормаўборачную тэхніку, навясныя і прычапныя агрэгаты, тэхналогіі вытворчасці, захоўвання і перапрацоўкі сельгаспрадукцыі.
Прэзідэнт таксама адзначыў, што Туркменістан, у тым ліку Гурбангулы Бердымухамедаў, удзяляе значную ўвагу развіццю транспартнай сеткі. "Сумеснае праектаванне інфраструктуры чыгунак у Туркменістане і адпаведнае навучанне персаналу дадуць вам магчымасць у далейшым самастойна вырашаць складаныя тэхнічныя задачы, мы гатовы падключыцца да гэтага пытання. Мы маем магчымасці для ўдзелу ў будаўніцтве туркменскіх магістралей, у тым ліку на ўмовах субпадраду", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.-0-