Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 верасня 2018, 19:39

Беларусь бязвыплатна паставіць у Венесуэлу 500 т сухога натуральнага малака

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь паставіць у Венесуэлу 500 т сухога натуральнага малака на бязвыплатнай аснове. Адпаведнае распараджэнне 11 верасня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Прадукт будзе выраблены Лепельскім малочнакансервавым камбінатам і ААТ "Беллакт" па венесуэльскіх стандартах і змяшчаць вітаміны A і D.

Гэта рашэнне накіравана на аказанне ў складанай эканамічнай сітуацыі падтрымкі стратэгічнаму партнёру Беларусі ў Лацінскай Амерыцы, далейшую актывізацыю палітычнага і дзелавога супрацоўніцтва, умацаванне даверу і дружалюбных адносін паміж дзвюма краінамі і народамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі