Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 верасня 2017, 16:54

Банк развіцця зможа выдаваць экспартныя крэдыты з падтрымкай дзяржавы замежным кампаніям

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" атрымала права прадастаўляць экспартныя крэдыты з падтрымкай дзяржавы нерэзідэнту або замежнаму банку для аплаты беларускай прадукцыі, рэалізуемай яму афіцыйным прадстаўніком беларускай арганізацыі. Адпаведны ўказ нумар 317 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Крэдыты будуць прадастаўляцца пры экспарце высокатэхналагічных інвестыцыйных тавараў, вырабляемых айчыннымі арганізацыямі і ўключаных у пералік, зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 6 красавіка 2016 года нумар 279. Максімальны памер крэдыту можа складаць да 85 працэнтаў кантрактнага кошту прадукцыі.

Указ дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць рэалізацыі механізма падтрымкі экспарту і, як вынік, павялічыць пастаўкі беларускай прадукцыі на замежныя рынкі, асабліва ў краіны далёкай дугі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі