Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лістапада 2017, 18:03

Архітэктурнае аблічча Нацыянальнага стадыёна Беларусі будзе з кітайскім каларытам

17 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Архітэктурнае аблічча Нацыянальнага стадыёна Беларусі будзе з кітайскім каларытам. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з калектывам новага завода СЗАТ "БелДжы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з дапамогай нашых кітайскіх сяброў - гэта, хутчэй за ўсё, будзе падарунак Сі Цзіньпіна (старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі. - Заўвага БЕЛТА) - пабудуем Нацыянальны стадыён Беларусі. Я прасіў Сі Цзіньпіна, свайго сябра, каб ён пабудаваў яго з кітайскім каларытам, каб усе, не толькі беларусы, бачылі, што гэта ўзор дружбы з кітайскім народам. І цяпер ідзе выбар месца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Нацыянальны стадыён Беларусі будзе пабудаваны ў Мінску. Цяпер вялікія футбольныя матчы, у тым ліку з удзелам нацыянальнай зборнай, праходзяць у "Барысаў-Арэне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі