Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Аптымізацыя ў МЗС і знешнеэканамічная дзейнасць абмяркоўваліся на сустрэчы Лукашэнкі з Макеем

Прэзідэнт 18.01.2018 | 11:29
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Макей
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Макей

18 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Аптымізацыя ў МЗС і развіццё знешнеэканамічнай дзейнасці абмяркоўваліся на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы хацелі абмеркаваць са мной пытанні аптымізацыі МЗС. Калі там ёсць нейкія нестыкоўкі, няўзгодненасці, я гатовы (абмеркаваць. - Заўвага БЕЛТА), каб мы канчаткова маглі прыняць рашэнне", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Адначасова Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў першую чаргу яго цікавіць тэматыка знешнеэканамічнай дзейнасці. "У першым прыбліжэнні я знаёмы з вынікамі. Але ў вас гэта больш дакладная інфармацыя. І некалькі слоў аб перспектывах у плане дыверсіфікацыі знешняга гандлю, дзейнасці нашых пасольстваў", - сказаў Прэзідэнт.

Як далажыў Уладзімір Макей, у развіцці знешнеэканамічнай дзейнасці па выніках 2017 года назіраюцца станоўчыя тэндэнцыі. "Адбыўся рост экспарту на 23 працэнты. Прычым на дзве трэці гэта адбылося за кошт росту цэн, але на адну трэць - за кошт фізічнага росту экспарту. Таму ў цэлым гэта можна лічыць станоўчай тэндэнцыяй", - сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

"Дасканалы аналіз сведчыць аб тым, што не трэба самазаспакойвацца. Што датычыцца дыверсіфікацыі, тут зрухі таксама ёсць, але наперадзе яшчэ вельмі шмат работы", - адзначыў міністр.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

У Беларусі колькасць асуджаных непаўналетніх зніжаецца 2017 год - асуджана 1 198 чалавек (учынілі злачынства ў стане алкагольнага ап'янення - 251, пад дзеяннем наркотыкаў - 41); 2016 год - 1 341 чалавек (269, 80).