Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 верасня 2016, 14:55

Амаль 30 дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах рыхтуецца да падпісання ў час дзяржвізіту Лукашэнкі ў Кітай

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 28-30 верасня зробіць дзяржаўны візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Праграмай візіту запланаваны перагаворы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Па іх выніках чакаецца падпісанне каля 30 міжнародных дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах.

Аляксандр Лукашэнка ў Пекіне таксама правядзе сустрэчы з прэм'ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Кэцянам, старшынёй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая Юй Чжэншэнам і старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка наведае Пекінскі ўніверсітэт, дзе сустрэнецца з кіраўніцтвам ВНУ, студэнтамі, адкажа на іх пытанні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі