Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Аляксандр Барсукоў назначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў Беларусі

Прэзідэнт 13.11.2017 | 09:03

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аляксандр Барсукоў вызвалены ад пасады начальніка ГУУС Мінскага гарвыканкама і назначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў. Адпаведны ўказ нумар 400 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Яшчэ адным указам кіраўнік дзяржавы вызваліў Віктара Дубаўца ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў - начальніка Дэпартамента фінансаў і тылу са звальненнем са службы ў органах унутраных спраў у запас у сувязі з правядзеннем арганізацыйна-штатных мерапрыемстваў. Ён назначаны начальнікам Дэпартамента фінансаў і тылу МУС.

Прэзідэнт таксама вызваліў Аляксандра Кобрусева ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні са звальненнем са службы ў органах унутраных спраў у запас у сувязі з правядзеннем арганізацыйна-штатных мерапрыемстваў. -0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

За каго будзем галасаваць на мясцовых выбарах Кандыдатамі ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы 28-га склікання ў Беларусі вылучаны 22 713 чалавек. Сярэдняя колькасць кандыдатаў на выбарчую акругу па краіне - 1,2.