Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 кастрычніка 2016, 11:17

Алімпіяда ў Рыа запомніцца беспрэцэдэнтнай колькасцю допінгавых і карупцыйных скандалаў - Лукашэнка

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алімпіяда ў Рыа запомніцца беспрэцэдэнтнай колькасцю допінгавых і карупцыйных скандалаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час выступлення на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што зусім нядаўна ў Рыа-дэ-Жанэйра завяршыліся Алімпійскія і Паралімпійскія гульні.

"Аднак яны запомняцца нам не маляўнічымі цырымоніямі, захапляючай барацьбой, трыумфам перамог і горыччу паражэнняў. У нашай памяці яны застануцца з-за беспрэцэдэнтнай колькасці допінгавых, карупцыйных і палітычных скандалаў. Гэта азмрочыла агульнае свята і абярнулася стратамі для спартсменаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі