Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 кастрычніка 2017, 17:49

Афіцыйныя перагаворы Лукашэнкі і Мадуры пройдуць 5 кастрычніка ў Палацы Незалежнасці

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласа Мадуры, які наведае Беларусь з афіцыйным візітам, пройдуць 5 кастрычніка ў Палацы Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў спачатку сустрэнуцца ў фармаце "сам-насам", а затым у пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Бакі разгледзяць шырокі комплекс пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыю двухбаковых праектаў, функцыянаванне сумесных зборачных вытворчасцей, развіццё ўзаемадзеяння ў сельскагаспадарчай, будаўнічай, нафтагазавай і іншых сферах. Асобная ўвага будзе ўдзелена міжнароднаму парадку дня.

Плануецца, што ў гэты ж дзень Нікалас Мадура прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця ў Мінску помніка нацыянальнаму герою Венесуэлы Сімону Балівару.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі