Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2017, 16:27

Адказным экзаменам для Беларусі стануць II Еўрапейскія гульні-2019 - Лукашэнка

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адказным экзаменам для Беларусі стануць II Еўрапейскія гульні 2019 года. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў высокі давер Беларусі з боку міжнароднага алімпійскага руху. "Мы абавязаны паказаць усяму свету свой высокі спартыўны патэнцыял, уразіць гасцей не толькі нашымі багатымі культурнымі традыцыямі, гасціннасцю, добразычлівасцю, духоўнай спадчынай, але і высокімі спартыўнымі дасягненнямі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь атрымала права правядзення II Еўрапейскіх гульняў на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, якое ў кастрычніку 2016 года адбылося ў Мінску. I Еўрапейскія гульні прайшлі ў чэрвені 2015 года ў сталіцы Азербайджана Баку, на якіх беларускія атлеты заваявалі 43 ўзнагароды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі