Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 ліпеня 2017, 13:30

"Ад вёскі да сталіцы" - Лукашэнка абазначыў канцэпцыю развіцця Беларусі з акцэнтам на якасныя ўмовы для жыцця людзей

7 ліпеня, Копысь /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць абазначыў канцэпцыю развіцця Беларусі з акцэнтам на стварэнне ў населеных пунктах рознага ўзроўню якасных умоў для жыцця людзей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наведваючы гарадскі пасёлак Копысь, кіраўнік дзяржавы заслухаў даклады аб сацыяльна-эканамічным развіцці гэтага населенага пункта - адпаведныя даручэнні былі дадзены ім у лістападзе 2016 года.

За гэты час у пасёлку добраўпарадкавалі інжынерна-транспартную інфраструктуру, уключаючы рэканструкцыю вулічна-дарожнай сеткі; стварылі новыя сацыяльныя, гандлёвыя, турыстычныя і спартыўныя аб'екты; правялі мадэрнізацыю дзеючых прадпрыемстваў. Пры гэтым, як было даложана Прэзідэнту, улічваліся пажаданні мясцовых жыхароў. Усе работы ўдалося правесці ў максімальна кароткія тэрміны, якасна і нядорага.

"Яшчэ раз хачу для ўсіх падкрэсліць, што гэта не проста для паказухі мы робім. На самай справе мы хочам паказаць, якім чынам мы павінны добраўпарадкаваць такія пасёлкі гарадскога тыпу, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - У нас, можа, 60-70 такіх пасёлкаў. Зразумела, іх трэба прывесці ў добры стан".

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што трэба дэталёва прадумаць добраўпарадкаванне гэтых населеных пунктаў, параіцца з мясцовымі жыхарамі, але разам з тым абысціся без празмернасцей. "Мы зрабілі адзін пасёлак. Усіх губернатараў сюды прывязём. З наступнага года ў кожнай вобласці два пасёлкі кожны год дастань і пакладзі. Менавіта так, як тут у Копысі, мы іх павінны прывесці ў парадак. Тады мы замыкаем вертыкаль аднаўлення краіны, пра якую я гаварыў: Мінск, абласныя цэнтры, раённыя цэнтры (яны ўсе ў парадку, нават у Віцебскай вобласці), далей ідуць пасёлкі гарадскога тыпу, аграгарадкі (таксама ведаем, як рабіць) і вёскі, дзе раней былі цэнтры гаспадарак", - адзначыў Прэзідэнт.

Што датычыцца так званых неперспектыўных вёсак, на іх не будуць канцэнтраваць асноўныя намаганні, аднак калі знойдуцца людзі, якія захочуць заняцца іх добраўпарадкаваннем, гэта забараняцца не будзе. "Шмат у нас людзей, якія нарадзіліся там, у школу хадзілі і хочуць прывесці іх у парадак", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што разам з тым неабходна адкрываць у невялікіх населеных пунктах вытворчасці, ствараючы рабочыя месцы для мясцовых жыхароў. Яны павінны адпавядаць лепшым сусветным стандартам. "Мы ўжо больш як палавіну шляху ў гэтым плане прайшлі. Трэба завяршыць гэты працэс", - даручыў кіраўнік дзяржавы.

У прыклад ён прывёў ААТ "Александрыйскае" - гэты вялікі сельскагаспадарчы холдынг аб'яднаў некалькі невялікіх гаспадарак. Недалёка ад яго плануецца стварыць яшчэ больш перспектыўную вытворчасць - ТАА "Купалаўскае". Між імі якраз і размясціўся пасёлак Копысь. "Чаму тут перапрацоўку не зрабіць? А можа, у перспектыве мы аб'яднаем гэтыя два холдынгі ў адзін, і асноўная перапрацоўка будзе ў Копысі. Гэта невялікія цэхі, у якіх будуць перапрацоўваць мяса, малако і гэтак далей", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз падкрэсліў: штогод у кожнай вобласці неабходна аднаўляць і развіваць па два гарадскія пасёлкі. "За пяцігодку ўсё прывядзём у парадак. Паралельна дабудоўваем, развіваем аграгарадкі. І не забываем вёскі - былыя цэнтры і неперспектыўныя. Вось канцэпцыя развіцця нашай краіны, - звярнуў увагу беларускі лідар. - Мы не павінны сканцэнтраваць усё насельніцтва ў Мінску - будзе трагедыя для краіны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі