Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 лістапада 2017, 16:59

Аблвыканкамам плануюць прадаставіць большую свабоду ў распараджэнні мясцовымі бюджэтамі

21 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Аблвыканкамам плануюць прадаставіць большую свабоду ў распараджэнні сродкамі мясцовых бюджэтаў. Гэта пытанне абмяркоўвалася сёння на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2017 года, ацэнцы вынікаў года і праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Няхай яны самі распараджаюцца сваімі сродкамі і нясуць адказнасць. Мы вызначылі прынцыпы, па якіх фарміруюцца мясцовыя бюджэты, яны пагадзіліся", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што мясцовым органам улады лепш відаць, якім прадпрыемствам, у якім аб'ёме і чым неабходна дапамагаць у першую чаргу. "Калі чагосьці не хапае, падыход адзін: ёсць абласны бюджэт, ёсць губернатар і абласны Савет, вось няхай яны яго там фарміруюць і дзеляць. А Камітэт дзяржкантролю праверыць рэалізацыю", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі