Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 жніўня 2019, 13:22

"Абарона жыцця і правоў чалавека" - Лукашэнка нагадаў аб першараднай задачы праваахоўнікаў

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абарона жыцця і правоў чалавека з'яўляецца першараднай задачай праваахоўнай сістэмы, падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па пытанні якасці работы праваахоўных органаў па выяўленні і расследаванні злачынстваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў аснове ўсёй палітыкі дзяржавы заўсёды былі, ёсць і будуць чалавек і справядлівае стаўленне да яго. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што пастаянна гаворыць аб гэтым не дзеля папулізму або піяру. "Калі вы так думаеце, вам ва ўладзе рабіць няма чаго. Яшчэ раз падкрэсліваю: галоўнае - гэта чалавек, галоўнае ў нашай палітыцы ў адносінах да гэтага чалавека - справядлівасць. Абарона яго правоў, жыцця - гэта першарадная задача праваахоўнай сістэмы. А давер да гэтай сістэмы з боку насельніцтва з'яўляецца адным з галоўных паказчыкаў эфектыўнасці, прафесіяналізму і законнасці дзеянняў усіх супрацоўнікаў сілавых органаў. Вельмі важна гэты давер зберагчы, што немагчыма без вельмі строгага выканання закону на ўсіх стадыях работы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што праваахоўнікі ў першую чаргу абавязаны забяспечваць прэзумпцыю невінаватасці, у той жа час павінен працаваць прынцып няўхільнасці пакарання за злачынства. "Менавіта гэтага патрабуе ад нас народ, на вернасць якому мы прысягалі, - заўважыў ён. - Тым больш што сёння праваахоўныя органы забяспечаны ўсім неабходным для работы. Таму людзі і дзяржава маюць права разлічваць на адпаведны вынік".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі