Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 жніўня 2017, 18:22

10 цытат з селектарнай нарады Прэзідэнта

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння правёў рэспубліканскую селектарную нараду па пытаннях уборкі ўраджаю. Публікуем 10 цытат, якія маглі б стаць кароткім канспектам пратаколаў нарады.

1

Адна з мэт сённяшняй нарады - забяспечыць зладжанасць і дакладнасць дзеянняў органаў улады і кіравання. Трэба проста ўзварушыць людзей, надаць дынамізм рабоце ўсяго ўборачнага канвеера і не дапусціць страт ураджаю.

2

Мэта адна - не дапусціць страт. Мы не можам угнойваць збожжам глебу.

3

Старшыням райвыканкамаў: Не трэба сноўдацца па раёне і рабіць выгляд, што вы нешта кантралюеце. Едзьце туды, дзе вы патрэбны. Вось за гэтыя тры гаспадаркі персанальную адказнасць нясе старшыня райвынкама. Таму яму дадзены ўсе паўнамоцтвы. Дзейнічайце! Улада ў вашых руках.

4

У нас пакуль шмат бязладнасці, элементарнага разгільдзяйства і прыкрых недапрацовак, якія ў цяперашніх умовах недапушчальныя. Цяпер неабходна максімальна напружыцца ўсім і ўбраць з поля збожжа, не расцягваючы работы на месяц-паўтара і не чакаючы, што гасподзь нам пашле лепшае надвор'е. Ні ў якім разе не расслабляцца. Трэба трымаць тэмпы работ не толькі на жніве збожжа, але і на ўборцы іншых культур.

5

Усю тэхніку, якая заказана, адправіць у гаспадаркі. Калі не аплачана - пад гарантыі губернатараў. Няхай з Сямашкам вызначаюцца прамыслоўцы, да якога часу яны могуць пацярпець з аплатай у гэтым годзе. Што толку ад таго, што выраблены камбайны, і яны сёння стаяць на заводзе. Грошай няма... Ну, заўтра з'явяцца. А камбайны ўжо не патрэбны будуць заўтра.

6

Сродкам масавай інфармацыі трэба разгарнуцца на поўную моц, паказваць лепшыя экіпажы, сем'і. Гэта даніна павагі людзям, якія працуюць у вёсцы. Але трэба паказваць і недахопы, пра якія сёння было сказана.

7

Трэба вяскоўцам дапамагчы, а гультаёў, аб якіх мы гаварылі, прымусіць працаваць.

8

Усякія водпускі, усякія выезды без майго ведама за межы краіны ўсім забараняюцца. Усё павінна быць павернута цяпер на работу ў вёсцы.

9

Ніхто бясплатна працаваць у калгасе, саўгасе не будзе. Таму вяскоўцам трэба заплаціць зарплату, калі ёсць запазычанасць. І трэба ўстанавіць нармальныя тарыфы, каб людзі зарабілі нармальныя грошы ў гэтыя месяцы.

10

Не працуйце на паказуху, мне яна не патрэбна. Я знайду магчымасць праверыць, як працуюць упаўнаважаныя.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі