Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Прэзідэнт

Апошнія навіны
Усе навіны
Лукашэнка зацвердзіў крэдытнае пагадненне паміж Беларуссю і ЕБРР
Учора 18:59
Пагадненне было падпісана ў Мінску 14 верасня 2017 года. Яно будзе садзейнічаць капіталізацыі ААТ "Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі "Белінвестбанк" праз прадастаўленне субардынаванага крэдыту.
Лукашэнка падпісаў ключавы дакумент па паляпшэнні бізнес-клімату ў Беларусі
Учора 16:25
Дэкрэт прадугледжвае кардынальнае змяненне механізмаў узаемадзеяння дзяржаўных органаў і бізнесу, мінімізуе ўмяшанне службовых асоб у работу суб'ектаў гаспадарання і ўзмацняе механізмы самарэгулявання бізнесу, яго адказнасць за сваю работу перад грамадствам.
Лукашэнка паставіў перспектыўныя задачы Кіраўніцтву справамі на 2018 год
Учора 15:25
Кіраўнік спраў далажыў аб стане спраў у падпарадкаваным яму ведамстве, у тым ліку аб выніках работы за 9 месяцаў. Паводле яго слоў, у цэлым назіраецца добрая дынаміка эканамічнай дзейнасці і пастаўленыя задачы выконваюцца.
Шуневіч далажыў Лукашэнку аб зніжэнні злачыннасці ў краіне
Учора 13:54
Паводле інфармацыі МУС, абстаноўка ў сферы процідзеяння злачыннасці і забеспячэння грамадскай бяспекі ў цэлым характарызуецца пэўнай стабільнасцю і перавагай станоўчых змяненняў у структуры і дынаміцы злачыннасці.
Шуневіч паказаў Лукашэнку хакейныя клюшкі айчыннай вытворчасці
Учора 12:57
Паводле слоў міністра, на сённяшні дзень беларускія клюшкі даволі канкурэнтаздольныя з пункту гледжання іх цаны і якасці. Напрыклад, кошт драўлянай складзе амаль Br36. Ён дадаў, што кіраўнік дзяржавы, ацаніўшы якасць хакейных снарадаў, даў даручэнні крыху ўдасканаліць іх.
У час даклада
Лукашэнка выказаў удзячнасць міліцыянерам за бліскучую аперацыю па абясшкоджванні грабежніка банка ў Магілёве
Учора 12:17
Гэта была адна з лепшых аперацый беларускай міліцыі, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Я быў паінфармаваны аб гэтых падзеях з першых хвілін. Правільна, што праваахоўнікі дзейнічалі жорстка", - заявіў Прэзідэнт.
Нікалас Мадура і Аляксандр Лукашэнка. Фота з архіва
Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы з 55-годдзем
Учора 09:01
"Ваша прынцыповая пазіцыя ў правядзенні ўнутранай і знешняй палітыкі ў значнай ступені садзейнічае ўмацаванню суверэнітэту Венесуэлы, пашырэнню знешнегандлёвых сувязей", - гаворыцца ў віншаванні.
Дзмітрый Хварастоўскі. Фота з архіва
Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі са смерцю Дзмітрыя Хварастоўскага
22 лістапада 2017
"Гэты цудоўны, шматгранна адораны чалавек пакінуў унікальны след у гісторыі сучаснай культуры і опернага мастацтва, заслужыў шчырае прызнанне не толькі ў Расіі, але і на сцэнах самых знакамітых тэатраў свету", - гаворыцца ў спачуванні.
Фота з архіва
Ордэнам Маці ўзнагароджаны пяць жыхарак Гродзенскай і Магілёўскай абласцей
22 лістапада 2017
Высокай узнагароды ўдастоены хатняя гаспадыня са Слоніма Вольга Бабіла, хатняя гаспадыня з вёскі Сцеркава Лідскага раёна Галіна Карнопель, настаўніца Доцішскага філіяла Радунскай дзіцячай школы мастацтваў Воранаўскага раёна Марына Чывель, хатняя гаспадыня са Смаргоні Юлія Якімава і хатняя гаспадыня з аграгарадка Ясень Асіповіцкага раёна Вольга Снігір.
Прэзідэнт: Людміла Златава на сцэне Вялікага тэатра стварыла яркія і незабыўныя вобразы
22 лістапада 2017
"На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Вамі створаны яркія і незабыўныя вобразы, якія пакінулі ў гледачоў моцныя пачуцці і ўражанні", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Загрузіць яшчэ
або перайсці на старонку
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ІНФАГРАФІКА: Бяспека карыстання газам у быце Перад кожным распальваннем газавага воданагравальніка або абагравальнага катла праверце, што: цыркуляцыя цепланосьбіта забяспечана; ціск па манометры, устаноўленым на катле, адпавядае норме; каналы дымаходаў свабодныя.