Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 верасня 2019, 19:02

ЗША не просяць Беларусь рабіць выбар паміж Усходам і Захадам - Хэйл

17 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Нармалізуючы адносіны, ЗША не просяць Беларусь рабіць выбар паміж Усходам і Захадам. Аб гэтым пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвід Хэйл, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вітаем пашырэнне супрацоўніцтва ў пытаннях нераспаўсюджвання, бяспекі на граніцы, эканамічнага ўзаемадзеяння і абмену інфармацыяй у сферы агульнай бяспекі. Нармалізуючы нашы адносіны, мы не просім Беларусь рабіць выбар паміж Усходам і Захадам. ЗША паважаюць жаданне Беларусі вызначаць свой уласны шлях і рабіць свой уклад у мір і стабільнасць у рэгіёне", - сказаў намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША.

У цэлым ён падкрэсліў, што ЗША застаюцца прыхільнікам падтрымкі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Намеснік дзяржсакратара ЗША разам з тым адзначыў захаванне ў ЗША пэўнай заклапочанасці ў частцы дэмакратычнага развіцця ў Беларусі. У гэтым плане ён падкрэсліў ролю маючых адбыцца парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў, якія могуць садзейнічаць зняццю такой занепакоенасці. "Пры дасягненні прагрэсу мы будзем гатовы абмяркоўваць далейшае аслабленне санкцый і паглыбленне нашага супрацоўніцтва", - заявіў Дэвід Хэйл.

"Беларусь - гэта краіна з багатай гісторыяй, актыўнымі таленавітымі людзьмі і неверагодным патэнцыялам. І мы спадзяёмся на пашырэнне супрацоўніцтва і работу з беларускім урадам і народам для выкарыстання ўсяго патэнцыялу нашых двухбаковых адносін", - рэзюмаваў намеснік дзяржсакратара ЗША.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі