Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 ліпеня 2016, 15:03

Зюганаў: Беларусь і Расія, дапаўняючы адзін аднаго, могуць атрымаць вельмі добры вынік

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія, дапаўняючы адзін аднаго, могуць атрымаць вельмі добры вынік. Такое меркаванне сёння журналістам выказаў старшыня фракцыі Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі ў Дзяржаўнай думе Генадзь Зюганаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Расія мае багаты запас энерганосьбітаў, а Беларусь мае развітую сельскую гаспадарку, машынабудаванне і іншыя галіны, адзначыў Генадзь Зюганаў. "Дапаўняючы адзін аднаго і пераймаючы вопыт адзін аднаго, можна атрымаць вельмі добры вынік, - падкрэсліў ён. - Складваючы свае магчымасці, можна вырашаць многія праблемы".

Генадзь Зюганаў выказаў упэўненасць, што Беларусі і Расіі "трэба менш спрачацца і больш думаць, як, складаючы намаганні, атрымліваць канечны рэзультат".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі