Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 чэрвеня 2018, 09:37

Зацверджаны прыярытэтныя напрамкі развіцця Саюзнай дзяржавы на 2018-2022 гады

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацверджаны Прыярытэтныя напрамкі і першачарговыя задачы далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на 2018-2022 гады. Адпаведная пастанова прынята 19 чэрвеня ў Мінску на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прыярытэтнымі напрамкамі і першачарговымі задачамі вызначаны правядзенне ўзгодненай макраэканамічнай, прамысловай, бюджэтнай палітыкі, паглыбленне гандлёва-эканамічных адносін, фарміраванне адзінай прававой прасторы і развіццё інстытуцыянальных асноў Саюзнай дзяржавы.

Прадугледжваецца выпрацоўка сумесных мер па далейшым скарачэнні адміністрацыйных бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі, лібералізацыі ўмоў эканамічнай дзейнасці суб'ектаў гаспадарання, развіцці аб'яднанай транспартнай сістэмы і фарміраванні адзінага паліўна-энергетычнага рынку.

Як адзначыў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, відавочна, што для руху наперад неабходна яшчэ шмат зрабіць па шэрагу напрамкаў. "У іх ліку і прадаўжэнне намаганняў па зняцці бар'ераў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі, і рэалізацыя ўзгодненай прамысловай палітыкі, і развіццё аграпрамысловага комплексу, і фарміраванне адзінага паліўна-энергетычнага комплексу, і стварэнне адзінай міграцыйнай прасторы", - сказаў ён.

Удзельнікі пасяджэння таксама прынялі да ведама інфармацыю Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы аб выкананні Прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на сярэднетэрміновую перспектыву (2014-2017 гады).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі