Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 жніўня 2016, 10:45

Зась і Патрушаў у Мінску абмеркавалі супрацоўніцтва Беларусі і Расіі па лініі саветаў бяспекі

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час візіту ў Беларусь сакратара Савета бяспекі Расіі Мікалая Патрушава з расійскім калегам 22 жніўня сустрэўся дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась. У гэты ж дзень адбыліся кансультацыі экспертаў апаратаў саветаў бяспекі дзвюх краін, паведамілі БЕЛТА ў дзяржсакратарыяце Савета бяспекі Беларусі.

Бакі абмеркавалі сумесныя дзеянні па далейшым умацаванні рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, абмяняліся думкамі наконт сітуацыі ў зоне адказнасці АДКБ, падрабязна спыніліся на пытаннях развіцця супрацоўніцтва паміж апаратамі саветаў бяспекі, удасканалення дагаворнай прававой базы паміж саюзнымі дзяржавамі.

Асаблівая ўвага была ўдзелена супрацоўніцтву Беларусі і Расіі ў сферы міратворчай дзейнасці. Цяпер беларускія ваеннаслужачыя прымаюць удзел у місіі ААН у Ліване. Значны вопыт удзелу ў некалькіх міратворчых місіях набыты і ў Расіі. Бакі выказалі зацікаўленасць у сумеснай мэтанакіраванай падрыхтоўцы міратворчых падраздзяленняў.

Умацаванню рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Беларусі і Расіі будзе садзейнічаць павышэнне ўзроўню яе тэхнічнай аснашчанасці, на што таксама звярнулі ўвагу прадстаўнікі апаратаў саветаў бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі