Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 кастрычніка 2016, 15:51

Зась абмеркаваў з памочнікам Прэзідэнта Азербайджана супрацоўніцтва ў сферы нацбяспекі

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась у час рабочай сустрэчы з памочнікам Прэзідэнта Азербайджана па пытаннях абароны, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Азербайджана Вахідам Аліевым абмеркаваў супрацоўніцтва ў сферы нацыянальнай бяспекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета бяспекі.

"Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва па лініі дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі з кампетэнтнымі органамі Азербайджана", - расказалі ў прэс-службе.

У час сустрэчы таксама прайшоў абмен думкамі па актуальных праблемах міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі