Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 студзеня 2017, 09:22

Замежныя дыпламаты азнаёміліся з парадкам бязвізавага ўезду ў Беларусь для грамадзян сваіх краін

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замежныя дыпламаты азнаёміліся з парадкам бязвізавага ўезду ў Беларусь для грамадзян сваіх краін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У МЗС адбылася сустрэча начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення Ігара Фісенкі, начальніка ўпраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Андрэя Бушылы і начальніка ўпраўлення Еўразійскай інтэграцыі Аляксея Самасуева з кіраўніцтвам і прадстаўнікамі акрэдытаваных у Мінску дыпламатаў краін - членаў ЕС, ЗША, Японіі, Паўднёвай Карэі, Нарвегіі і Ватыкана.

У час сустрэчы замежныя дыпламаты былі падрабязна праінфармаваны аб змесце і дэталях указа "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян". Было падкрэслена, што пры прыняцці адпаведнага рашэння Беларусь улічвала сваё старшынства ў Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятыве і правядзенне ў краіне сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў ліпені 2017 года.

У МЗС падкрэслілі зацікаўленасць Беларусі ў актывізацыі супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах з названымі краінамі.

Асобна на сустрэчы абмяркоўвалася рэгіянальная сітуацыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі