Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 лютага 2018, 17:00

Высокія прадстаўнікі больш як з 40 краін прыедуць у Беларусь на форум па МУР

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусь для ўдзелу ў рэгіянальным форуме нацыянальных каардынатараў па мэтах устойлівага развіцця чакаецца прыбыццё кіраўніцтва шэрага структур сістэмы ААН і высокіх прадстаўнікоў больш як 40 краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Падрыхтоўка да рэгіянальнага форуму абмеркавана 9 лютага на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Санакам Самарасінхам.

Форум пройдзе ў Мінску 21-22 лютага па ініцыятыве Беларусі і пры садзейнічанні ААН. У яго рабоце прыме ўдзел першы намеснік Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Аміна Махамед.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі