Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 лістапада 2017, 15:20

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў пачнецца 10 снежня

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў пачнецца 10 снежня, заявіла сёння старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама па падрыхтоўцы да мясцовых выбараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты будзе ажыццяўляцца з 10 снежня па 8 студзеня, прычым 8 студзеня - гэта апошні дзень здачы дакументаў на рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты", - расказала Лідзія Ярмошына. Рэгістрацыя пройдзе з 9 па 18 студзеня.

Пасля правядзення рэгістрацыі стартуе перыяд перадвыбарнай агітацыі, які прадоўжыцца да 18 лютага ўключна. Паводле слоў старшыні Цэнтрвыбаркама, цяпер каляндарны план дапаўняецца спецыяльным раздзелам, які датычыцца стварэння асабістых выбарчых фондаў кандыдатаў у дэпутаты. У ім прадугледжаны як тэрміны ўтварэння фондаў, так і тэрміны справаздач, якія павінны быць прадастаўлены пасля выбарчай кампаніі.

Не пазней за 7 лютага выбаршчыкам павінны быць накіраваны запрашэнні прыйсці на выбарчыя ўчасткі, а ўчастковыя выбарчыя камісіі павінны быць забяспечаны бюлетэнямі для галасавання не пазней за 12 лютага.

Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў павінны быць утвораны не пазней за 24 лістапада. Паколькі ў Беларусі 1309 мясцовых Саветаў (з улікам сельскіх), аналагічная колькасць тэрытарыяльных камісій павінна быць утворана. Апошні тэрмін падачы дакументаў - 21 лістапада.

Не пазней за 29 лістапада ў друку павінны з'явіцца спісы выбарчых акруг - іх нумары, апісанне і найменне.

Участкі для галасавання будуць утвораны не пазней за 16 снежня, участковыя выбаркамы - не пазней за 3 студзеня. Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу, што апошні тэрмін падачы дакументаў аб вылучэнні ў склад участковых выбаркамаў прыпадае на 31 снежня 2017 года (нядзелю). З улікам гэтага будзе арганізавана дзяжурства.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час праведзенай напярэдадні рабочай сустрэчы з Лідзіяй Ярмошынай падтрымаў прапанову назначыць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў на 18 лютага 2018 года. Да гэтага Цэнтрвыбаркам неаднаразова заяўляў, што прапанаваная дата з'яўляецца найбольш аптымальнай, паколькі больш раннія тэрміны правядзення электаральнай падзеі супадаюць з канікуламі ў студэнтаў, якія галасуюць па месцы вучобы. У той жа час, згодна з календаром выбараў, яны павінны прайсці не пазней за 20 лютага 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі