26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Запрашэнні на ўчасткі для галасавання будуць разасланы выбаршчыкам за 10 дзён да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.
Разам з запрашэннямі выбаршчыкам разашлюць інфармацыйныя матэрыялы аб кандыдатах. Згодна з каляндарным планам выбараў, акруговыя выбарчыя камісіі павінны вырабіць іх не пазней за 26 жніўня.
Да 27 жніўня на ўчастках для галасавання павінны быць аформлены стэнды з інфармацыйнымі матэрыяламі аб кандыдатах у дэпутаты. Паводле слоў Мікалая Лазавіка, гэта будуць вялікія агульныя плакаты аб прэтэндэнтах на месца ў парламенце.
На папярэдніх выбарах у Беларусі выбаршчыкаў запрашалі прыняць удзел у галасаванні з дапамогай СМС. Ці будуць рабіць такую рассылку на гэты раз, пакуль невядома. "Паглядзім яшчэ. Мы канчатковага рашэння пакуль не прынялі", - сказаў Мікалай Лазавік.
Цяпер у Беларусі ідзе перадвыбарная агітацыя, яна будзе прадаўжацца да 10 верасня. На 110 месц у парламенце прэтэндуюць больш як 500 чалавек. Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 11 верасня.-0-