Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 жніўня 2016, 16:35

ВЫБАРЫ-2016: Удзел у парламенцкіх выбарах у Беларусі прымуць каля 7 млн выбаршчыкаў

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў прымуць каля 7 млн выбаршчыкаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Колькасць выбаршчыкаў па Брэсцкай вобласці складае 995 304, па Віцебскай - 876 960, Гомельскай - 1 100 769, Гродзенскай - 777 958, Мінскай - 1 120 613, Магілёўскай - 820 275. Па горадзе Мінску змогуць аддаць свае галасы на карысць таго ці іншага кандыдата 1 294 414 грамадзян.

Акрамя таго, як чакаецца, за межамі краіны прагаласуюць 4 403 беларусы.

Такім чынам, агульная колькасць выбаршчыкаў на гэтых выбарах складае 6 990 696 чалавек.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі