Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 жніўня 2016, 14:30

ВЫБАРЫ-2016: ЦВК зацвердзіла дакументы, на падставе якіх на ўчастках для галасавання будуць выдавацца бюлетэні

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам Беларусі сёння на пасяджэнні зацвердзіў дакументы, на падставе якіх выбаршчыкам на ўчастках для галасавання будуць выдавацца бюлетэні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, згодна з устаноўленымі правіламі бюлетэнь выдаецца членам участковай выбарчай камісіі на падставе двух дакументаў. Першы з іх - гэта спіс грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, другі - пашпарт або іншы дакумент, што яго замяняе, які павінен прад'явіць сам выбаршчык.

Праект пастановы, зацверджаны сёння на пасяджэнні, якраз уключае пералік дакументаў, што замяняюць пашпарт. Гэта, у прыватнасці, ваенны білет для ваеннаслужачых тэрміновай службы, службовае пасведчанне дзяржслужачага, вадзіцельскае пасведчанне, пенсійнае пасведчанне (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі), студэнцкі білет, а таксама даведка органаў унутраных спраў для грамадзян, якія страцілі пашпарт.

Таксама на пасяджэнні агучана прапанова ўключыць у пералік такіх дакументаў пасведчанне інваліда. Гэта пытанне ЦВК паабяцала разгледзець пасля ўдакладнення назвы гэтага дакумента.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі