Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 жніўня 2016, 18:46

ВЫБАРЫ-2016: Колькасць выбаршчыкаў у Мінску ўзрасла да 1 млн 295 тыс. чалавек

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць выбаршчыкаў у Мінску ўзрасла да 1 млн 295 тыс. чалавек, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар Мінскай гарадской выбарчай камісіі Арцём Цуран.

"У Мінску ў спісы для галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання, паводле папярэдніх даных, унесена 1 295 тыс. чалавек. Гэта без уліку даных Міністэрства замежных спраў па галасаванні грамадзян за межамі краіны. У час папярэдніх парламенцкіх выбараў, праведзеных у 2012 годзе, у спісы было ўключана 1 млн. 288 тыс. жыхароў сталіцы з улікам даных МЗС", - удакладніў Арцём Цуран.

У Мінску зарэгістравана 114 кандыдатаў у дэпутаты. Самы высокі конкурс на дэпутацкі мандат - у Коласаўскай выбарчай акрузе нумар 106, дзе зарэгістравана 8 чалавек, самы нізкі - у Сухараўскай выбарчай акрузе нумар 101 (3 чалавекі). Усяго ў сталіцы сфарміравана 20 акруг.

Выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў назначаны на 11 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі