Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 жніўня 2016, 12:57

ВЫБАРЫ-2016: Каля 20 кандыдатаў у дэпутаты зняліся з перадвыбарнай гонкі

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 20 кандыдатаў у дэпутаты знялі свае кандыдатуры з перадвыбарнай гонкі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Першапачаткова рэгістрацыю прайшоў 521 прэтэндэнт на парламенцкае крэсла, але пазней яшчэ чацвёра былі зарэгістраваны па выніках абскарджання рашэнняў акруговых выбаркамаў. "Знялі свае кандыдатуры 19 чалавек. Акрамя таго, паводле інфармацыі, якую мы маем на сёння, з выбараў нібыта зняўся яшчэ адзін кандыдат, але дакладных звестак наконт гэтага пакуль няма", - сказаў Мікалай Лазавік.

Такім чынам, атрымліваецца, што на 110 месц у Палаце прадстаўнікоў па-ранейшаму прэтэндуюць больш за 500 кандыдатаў, аднак, як адзначае ЦВК, гэта лічба яшчэ можа змяніцца.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасня, цяпер для кандыдатаў прадаўжаецца агітацыйны перыяд. На 23 жніўня запланавана пасяджэнне Цэнтрвыбаркама, на якім будуць разгледжаны пытанні падрыхтоўкі выбараў у Нацыянальны сход Беларусі. Асноўнае пытанне пасяджэння - рэгістрацыя кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі. Таксама будзе ісці размова аб стварэнні ў рэгіёнах безбар'ернага асяроддзя пры арганізацыі галасавання і аб разглядзе скаргаў кандыдатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі