Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 жніўня 2016, 14:47

ВЫБАРЫ-2016: Ярмошына не выключае, што з парламенцкіх выбараў зняліся кандыдаты-дублёры

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына не выключае, што з парламенцкіх выбараў зняліся кандыдаты-дублёры, якія цяпер могуць працаваць на моцных апанентаў. Аб гэтым яна заявіла сёння журналістам па выніках пасяджэння ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што з перадвыбарнай гонкі па ўласным жаданні зняўся 21 кандыдат у дэпутаты, ніхто з іх не абавязаны даваць тлумачэнні наконт гэтага камісіям. "Не выключана, што гэта былі кандыдаты-дублёры, якія з самага пачатку проста ішлі ў звязцы з больш моцным кандыдатам, і ў гэтым плане яны сваю выбарчую кампанію спыняюць для таго, каб галасы не "расцягваліся", - сказала старшыня ЦВК.

На яе думку, кандыдаты, што зняліся з выбараў, могуць працаваць на моцных апанентаў, якія маюць больш вялікія шансы трапіць у парламент. "Думаю, гэта, хутчэй за ўсё, выбарчая тэхналогія, а не нейкія рэальныя прычыны, што ўплываюць на няўдзел у выбарах", - выказала меркаванне Лідзія Ярмошына.

Першапачаткова для ўдзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў быў зарэгістраваны 521 кандыдат, зняўся 21. Пры гэтым яшчэ аднаго аднавіла магілёўская камісія пасля падачы ім адпаведнай скаргі, траіх - суд. Такім чынам, цяпер можна гаварыць аб 504 кандыдатах у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі