Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 жніўня 2016, 10:33

ВЫБАРЫ-2016: Больш як 380 кандыдатаў у дэпутаты прадаставілі для бясплатнай публікацыі ў СМІ перадвыбарныя праграмы

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 380 кандыдатаў у дэпутаты прадаставілі для бясплатнай публікацыі ў газетах свае перадвыбарныя праграмы. Іх пералік размешчаны на сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з устаноўленымі правіламі, кожны кандыдат у дэпутаты мае права на адну бясплатную публікацыю перадвыбарнай праграмы ў сталічнай або рэгіянальнай дзяржаўнай газеце (у залежнасці ад акругі, ад якой ён вылучаецца). Патрабаванні да праграмы простыя: аб'ём не можа перавышаць дзвюх машынапісных старонак (не больш як 4 тыс. знакаў з прабеламі пры камп'ютарным наборы). Аднак калі праграма не была прадастаўлена ў рэдакцыю да 21 жніўня, апублікавана на бясплатнай аснове яна ўжо не будзе.

Аднак, у кожнага кандыдата ў дэпутаты таксама ёсць права купляць у СМІ дадатковыя плошчы за грошы з уласных фінансавых фондаў, калі такія імі адкрыты. У цэлым перадвыбарная агітацыя вядзецца за кошт сродкаў выключна з асабістых фондаў, іншыя крыніцы фінансавання не дапускаюцца. Так, прэтэндэнты на месца ў Палаце прадстаўнікоў могуць таксама выпускаць лістоўкі і іншыя агітацыйныя матэрыялы, якія даюць магчымасць знаёміцца з імі выбаршчыкам.

Акрамя таго, ёсць магчымасць на бясплатнай аснове выступіць па тэлебачанні, радыё і прыняць удзел у тэледэбатах. ЦВК, напрыклад, з моманту рэгістрацыі заклікаў кандыдатаў не адмаўляцца ад удзелу ў тэледэбатах, але многія з іх гэтым правам усё ж не скарысталіся.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня. Усяго на 110 парламенцкіх крэслаў цяпер прэтэндуе больш як 500 кандыдатаў. Іх колькасць пастаянна змяняецца з-за таго, што некаторыя здымаюцца з удзелу ў перадвыбарнай гонцы па ўласным жаданні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі