Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 жніўня 2016, 14:21

ВЫБАРЫ-2016: Агітаваць за сваю кандыдатуру прэтэндэнт на месца ў парламенце можа з моманту рэгістрацыі

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агітаваць за сваю кандыдатуру прэтэндэнт на месца ў парламенце можа з моманту рэгістрацыі акруговымі выбарчымі камісіямі і да 00 гадз. 00 мін. 11 верасня. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты праводзіцца з 2 па 11 жніўня ўключна, а непасрэдна агітацыйны перыяд пачынаецца з моманту рэгістрацыі і прадаўжаецца да дня выбараў. Пры гэтым агітацыя ў дзень выбараў (у выпадку з парламенцкімі выбарамі ў Беларусі гэта 11 верасня) забаронена.

Ёсць розныя варыянты вядзення перадвыбарнай агітацыі, якія ўключаюць выступленне перад выбаршчыкамі на сходах, мітынгах, у друку, па тэлебачанні, радыё, публікацыю праграмы сваёй будучай дзейнасці. Дазволена ставіць пытанне перад адпаведнымі выбаркамамі аб прадастаўленні памяшканняў для сустрэч з выбаршчыкамі.

Кандыдат мае права самастойна вызначаць формы, віды і змест перадвыбарнай агітацыі, захоўваючы пры гэтым патрабаванні заканадаўства аб выбарах, масавых мерапрыемствах і СМІ.

Аднак пры апублікаванні перадвыбарных праграм захоўваецца чарговасць іх паступлення, якая вызначаецца на падставе асобнай рэгістрацыі ў рэдакцыях газет з пазначэннем даты і часу паступлення. Аб'ём праграмы не можа перасягаць дзвюх машынапісных старонак (не больш за 4 000 знакаў з прабеламі пры камп'ютарным наборы).

Таксама кандыдат мае права на адно бясплатнае пяцімінутнае выступленне па тэлебачанні, на адно бясплатнае пяцімінутнае выступленне па радыё і на ўдзел у тэледэбатах.

Фінансаванне вырабу друкаваных матэрыялаў, арэнды памяшканняў, абсталявання, аплаты работ (паслуг), транспарту, аргтэхнікі, пакрыццё іншых расходаў, непасрэдна звязаных з правядзеннем кандыдатам у дэпутаты мерапрыемстваў агітацыйнага характару, ажыццяўляецца выключна са сродкаў яго выбарчага фонду. Гэта азначае, што прэтэндэнту на месца ў парламенце забараняецца выкарыстоўваць іншыя грашовыя сродкі для правядзення перадвыбарнай агітацыі, акрамя тых, якія паступілі ў выбарчы фонд.

Максімальная сума ўсіх расходаў са сродкаў асабістага фонду не можа перавышаць 1000 базавых велічынь - Br21 тыс. з улікам дэнамінацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі