Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лютага 2018, 21:32

Выбарчая кампанія прайшла роўна і ў цэлым спакойна - Ярмошына

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбарчая кампанія прайшла роўна і ў цэлым спакойна, паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала АНТ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выбарчая кампанія была ў цэлым спакойная. Я сказала б - талерантная", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

"Можна гаварыць аб тым, што ў нас выбраны будуць (я цалкам у гэтым упэўнена, хоць, вядома, даныя будуць ноччу) дэпутаты ва ўсе ўзроўні мясцовых Саветаў. Прычым гэта будзе ў правамоцным складзе. Больш таго, я ўпэўнена, што ўсюды, дзе выбары праводзіліся, па тых выбарчых акругах, яны адбыліся і далі вынік", - адзначыла старшыня ЦВК.

На гэты момант вядома, што выбары не праводзіліся толькі па адной выбарчай акрузе ў адным з раёнаў Гомельскай вобласці. Да выбараў выбыў кандыдат, а ён там быў адзін.

Асаблівых складанасцей пры правядзенні гэтай выбарчай кампаніі не было, адзначыла Лідзія Ярмошына. У прынцыпе яна прайшла вельмі роўна.

Паводле слоў старшыні ЦВК, вялікі інтарэс да выбараў стала праяўляць моладзь. "Мне вельмі спадабаліся тыя праекты, якія ажыццяўляў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Я спадзяюся, што такімі нестандартнымі, нефармальнымі падыходамі мы зможам павярнуць нашу моладзь да выбарчых працэсаў", - сказала яна.

Ужо ноччу ЦВК паведаміць агульную колькасць дэпутатаў, выбраных па ўсіх узроўнях Саветаў: абласныя, раённыя, гарадскія, сельскія, пасялковыя. "І мы паведамім персаналіі дэпутатаў, выбраных у самыя буйныя Саветы. Гэта абласныя і Мінскі гарадскі. А ўжо заўтра ў нас будуць цалкам прадстаўлены вялікія табліцы, дзе будзе раскладка і па партыйнасці, і па ўзросце", - рэзюмавала Лідзія Ярмошына.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі