Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 кастрычніка 2017, 12:12

Візіт еўракамісара Хана ў Мінск пераносіцца

16 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі атрымала паведамленне аб пераносе візіту еўракамісара па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханеса Хана ў Мінск. Аб гэтым БЕЛТА заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык у адказ на просьбу пацвердзіць інфармацыю аб тым, што візіт не адбудзецца.

"Так, мы атрымалі ад прадстаўніцтва ЕС паведамленне, што візіт еўракамісара па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханеса Хана ў Мінск пераносіцца ў сувязі з нечаканымі, але вельмі важнымі падрыхтоўчымі сустрэчамі напярэдадні пасяджэння Еўрапейскага савета на бягучым тыдні", - сказаў афіцыйны прадстаўнік МЗС.

"Мы шкадуем, што візіт перанесены. Беларускі бок зацікаўлены ў прадаўжэнні і развіцці супрацоўніцтва з Еўрасаюзам", - дадаў прэс-сакратар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі