Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

"Важна давяраць адзін аднаму" - Макей аб расійскіх кантрольных мерах на граніцы з Беларуссю

Палітыка 08.02.2018 | 12:26

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумесная беларуска-расійская граніца - агульны здабытак і адказнасць. Аб гэтым міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю газеце "Известия", паведамілі БЕЛТА ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

"Тут важна давяраць адзін аднаму. Таму мы выразна і непрадузята рэагуем на аднабаковыя нематываваныя крокі, пад якія заднім чыслом падвёрстваецца "пагроза беларускага бязвізу", - сказаў міністр. - У рэшце рэшт, мы ж не ўчынялі скандал, скажам, з-за таго, што толькі ў 2016 годзе паміж Расіяй і Кітаем было ажыццёўлена 760 тыс. паездак у рамках групавога бязвізавага турабмену. Усе іх удзельнікі своечасова вярнуліся? Ніхто да Брэста не даехаў?"

Уладзімір Макей падкрэсліў, што прынцып адкрытасці граніцы і шэраг іншых важных дамоўленасцей у гэтай сферы замацаваны міжнароднымі дагаворамі паміж Беларуссю і Расіяй. "Аб невыкананні гэтых абавязацельстваў, а таксама аб рызыках ушчамлення правоў беларускіх грамадзян мы і заяўлялі. Наша заклапочанасць была пачута. З 1 студзеня 2018 года расійскім бокам унесены змяненні ў правілы пагранічнага рэжыму. Беларускім грамадзянам не спатрэбіцца атрымання пропускаў або прад'яўлення якіх-небудзь дакументаў для ўезду і знаходжання ў пагранзоне, што прылягае да беларуска-расійскай граніцы. Пры сабе, як і раней, неабходна будзе мець беларускі пашпарт", - адзначыў кіраўнік МЗС.

Разам з гэтым ён канстатаваў, што ёсць і іншыя пытанні, рэалізацыю якіх беларускі бок будзе адсочваць і, калі такая неабходнасць узнікне, сумесна абмяркоўваць з расійскімі калегамі.

"Што датычыцца грамадзян трэціх краін, то сёння вядзецца актыўны дыялог з расійскімі калегамі па праекце Пагаднення аб узаемным прызнанні віз і іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц Саюзнай дзяржавы. Тэкстам пагаднення, акрамя іншага, прадугледжваецца ўрэгуляванне пытанняў перасячэння беларуска-расійскай граніцы грамадзянамі трэціх краін. Гэты двухбаковы міжурадавы дакумент мы плануем падпісаць у бліжэйшы час", - заявіў Уладзімір Макей.

Міністр запэўніў, што да гарантавання бяспекі Беларусь, як і Расія, ставіцца з асаблівай увагай. Ён выказаў упэўненасць, што існуючы цяпер пагранічны кантроль на знешняй граніцы дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы з'яўляецца аптымальным і дастатковым, а дыялог па гэтай тэме трэба і далей будаваць на ўзаемным даверы.

Уладзімір Макей згадзіўся з тым, што сумесная з Расіяй граніца ў апошнія гады стала прадметам пастаянных абмеркаванняў на розных узроўнях, асабліва ў кантэксце ўведзеных расійскім бокам кантрольных мер у адносінах да грамадзян трэціх краін.

У сувязі з гэтым міністр адзначыў беспадстаўнасць сцвярджэнняў аб неабходнасці ўзмацнення кантролю на граніцы ў сувязі з уводам Беларуссю 5-дзённага бязвізавага ўезду для грамадзян 80 дзяржаў. Нібыта тым самым былі створаны ўмовы для пранікнення розных варожых элементаў, прычым не толькі ў Беларусь, але і ў Расію. "Гэта не так", - падкрэсліў кіраўнік МЗС.

Уладзімір Макей прывёў шэраг доказаў у падтрымку свайго сцвярджэння. Па-першае, расійскі бок увёў кантроль на сумеснай граніцы за год да выдання ў Беларусі ўказа нумар 8 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян", а менавіта ў пачатку 2016 года.

"Пры гэтым агарод пачалі гарадзіць там, дзе дваццаць гадоў таму, у 1996-м, урачыста дэманціравалі пагранічныя слупы. І за гэтыя дваццаць гадоў ні аднаго, яшчэ раз паўтараю - ні аднаго выпадку, калі праз Беларусь у Расію трапілі б іншаземцы, якія ўяўляюць пагрозу для яе нацыянальнай бяспекі, - сказаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства. - З гэтым рэжымам граніцы мы прайшлі праз бурныя 90-я гады, праз больш позні перыяд канфліктаў у розных рэгіёнах свету. Гэта значыць і храналогія ў крытыцы ў адрас Беларусі кульгае, і з рэальнымі прычынамі для абвінавачанняў таксама праблемы".

"Мы беражом нашу граніцу, наш знешні перыметр, як агульны рубеж Саюзнай дзяржавы. Працуем па адзіным з расіянамі спісе тых, каму забаронены ўезд. Калі ад некага зыходзіць тэрарыстычная пагроза, то ён у любым выпадку да вас праз нас не трапіць - будзе ў Беларусі візавы рэжым або бязвізавы рэжыме ўезду з дзяржавай яго паходжання", - заявіў міністр.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

У Беларусі колькасць асуджаных непаўналетніх зніжаецца 2017 год - асуджана 1 198 чалавек (учынілі злачынства ў стане алкагольнага ап'янення - 251, пад дзеяннем наркотыкаў - 41); 2016 год - 1 341 чалавек (269, 80).