Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 лютага 2018, 14:19

Ваенная дактрына Саюзнай дзяржавы мае абарончы характар - Клінцэвіч

27 лютага, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Ваенная дактрына Саюзнай дзяржавы мае абарончы характар. Такое меркаванне выказаў журналістам намеснік старшыні камісіі Парламенцкага сходу па бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю, член камітэта Савета Федэрацыі РФ па абароне і бяспецы Франц Клінцэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Парламентарый падкрэсліў, што Ваенная дактрына, падрыхтоўка якой разглядалася сёння на пасяджэнні камісіі, мае толькі абарончы характар. Ніколі не планавалася, каб Узброеныя Сілы Саюзнай дзяржавы ўдзельнічалі ў наступальных дзеяннях. "Усё будуецца толькі на абарончай аснове", - сказаў Франц Клінцэвіч.

Ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва ў Саюзнай дзяржаве парламентарый ахарактарызаваў як вельмі эфектыўнае. Дзве краіны звязваюць агульныя праекты ў мадэрнізацыі былой савецкай авіяцыйнай, бранятанкавай тэхнікі і іншых сферах. "Лічу, што ў нас сапраўды вельмі кваліфікаванае, сістэмнае і эфектыўнае супрацоўніцтва ў галіне бяспекі Саюзнай дзяржавы як па лініі міністэрстваў абароны, так і спецыяльных службаў, праваахоўных органаў", - адзначыў Франц Клінцэвіч. На думку парламентарыя, у гэтых адносінах Саюзная дзяржава служыць вялікім сур'ёзным прыкладам на постсавецкай прасторы.

Ход распрацоўкі Ваеннай дактрыны Саюзнай дзяржавы разглядаўся сёння на пасяджэнні камісіі Парламенцкага сходу па бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю. Акрамя таго, саюзныя парламентарыі абмеркавалі напрамкі збліжэння заканадаўства Беларусі і Расіі ў галіне нацыянальнай бяспекі, пытанні ўдасканалення транспартнай бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі