Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 кастрычніка 2017, 17:51

Узбекістан заявіў аб намеры накіраваць пасла ў Беларусь

11 кастрычніка, Сочы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Узбекістан гатовы накіраваць пасла ў Беларусь. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Узбекістана канстатаваў, што апошнім часам двухбаковае супрацоўніцтва паміж краінамі прыкметна актывізавалася, дзяржавы дэманструюць поспехі ў гандлёва-эканамічнай сферы. "На наступны год я хацеў бы самастойнага пасла Узбекістана (пакуль у Беларусі па сумяшчальніцтве акрэдытаваны пасол у Расіі. - Заўвага БЕЛТА), таму што ва ўсіх галінах мы адчуваем напаўняльнасць нашых эканомік", - сказаў Шаўкат Мірзіёеў.

Ён адзначыў, што краіны распрацавалі сур'ёзную дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва і кампаніі Узбекістана хочуць працаваць з Беларуссю ў многіх галінах. Напрыклад, у Ташкенце функцыянуе сумеснае прадпрыемства па зборцы тэхнікі "Амкадор". Узбекскі бок гатовы развіваць кааперацыю ў гэтым напрамку.

Шаўкат Мірзіёеў прапанаваў таксама стварыць сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці тэкстыльнай прадукцыі, паколькі Узбекістан знакаміты сваёй бавоўнай. На яго думку, ёсць перспектывы ўзаемадзеяння ў сферах сельскай гаспадаркі, інфармацыйных тэхналогій, медыцыны. Кіраўнік Узбекістана таксама закрануў тэму ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, выказаў удзячнасць беларускаму боку за развіццё ўзаемадзеяння ў гэтай галіне. "Мы хочам гэта супрацоўніцтва зрабіць стратэгічным і не на адзін год", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі